Спадчына: Вулька Антопальская
Серада, 27 Кастрычнік 2021 15:11
15 кастрычніка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Дзенісейкі (1946), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, краязнаўца
Анатоль Іванавіч Дзенісейка нарадзіўся 15 кастрычніка 1946 г. у в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1965–1968). У 1973 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.